Бярозаўскія актывісты павіншавалі беларускіх палітвязняў са святамі

2012 2012-12-28T13:39:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alihver-taciana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія актывісты павіншавалі беларускіх палітвязняў з Калядамі і Новым годам. Беларускамоўныя паштоўкі адасланыя ў розныя месцы зняволення. Жыхарка Бярозы Таццяна Аліхвер, якая не забывае павіншаваць палітвязняў з кожнымі значнымі святамі, кажа, што гэта знак тым людзям, якія ахвяруюць сваёй воляй і сваім здароўем, што пра іх не забыліся:

- Віншаванні – гэта наш маленькі знак увагі для зняволеных, якія ахвяруюць сваёй свабодай дзеля дэмакратыі,  дзеля таго, каб мы маглі свабодна выказацца, выйсці на плошчу і сказаць, з чым мы не згодны, што нас хвалюе. Зараз мы не маем такой магчымасці. Вось таму і не забываю тых, хто сядзіць у турме за нашыя правы.

Трэба заўважыць, што ў Бярозе было не так лёгка набыць беларускамоўныя паштоўкі. Нідзе іх не прадаюць ў горадзе. Можна набыць толькі на цэнтральнай пошце пры адсутнасці на рэкламных вітрынах і шчытах. Там усё месца займаюць расійскія ці беларускай вытворчасці на рускай мове.

Але ніводзін палівязень не застаўся без віншавальнай паштоўкі з Бярозы.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international