Крымінальную справу ў дачыненьні да моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука перадалі ў пракуратуру

2007 2007-02-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зьміцер Хведарук, які разам з маладафронтаўцам Алегам Корбанам зьяўляецца падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай 4 лютага па. арт.193.1 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), атрымаў афіцыйнае паведамленьне аб тым, што крымінальная справа была перададзеная ў пракуратуру.

Афіцыйны ліст быў падпісаны капітанам КДБ, спадаром Сьвістуном, які практычна і кіруе працэсам па арганізацыі рэпрэсіяў у дачыненьні да беларускае моладзі і выкананьнем загадаў вышэйшага кіраўніцтва, паведаміла прэс-служба МФ і нагадала, што менавіта гэты супрацоўнік КДБ кіраваў незаконнымі дзеяньнямі байцоў ПМСС і прадстаўнікоў камітэту бясьпекі падчас затрыманьня 27-мі рэгіянальных і менскіх лідэраў Маладога Фронту 4-га лютага на паседжаньні Цэнтральнае Рады моладзевага нацыянальнага руху.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international