КДБ будзе кантраляваць дзейнасці кампутарных клубаў і інтэрнэт-кафэ

2007 2007-02-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе “Тэлеграф”, цяпер уладальнік інтэрнэт-кафэ або ўпаўнаважаная ім асоба абавязаныя весці часопіс даменных імёнаў сайтаў, да якіх карыстальнікі атрымоўвалі доступ. Электронны часопіс даменных імёнаў сайтаў павінен захоўвацца не менш як 12 месяцаў і падавацца пры неабходнасці супрацоўнікам дзяржбяспекі, праваахоўным органам і органам дзяржкантролю. Адпаведныя палажэнні змешчаныя ў пастанове, якую прыняў беларускі ўрад “у мэтах рэгулявання стасункаў у сферы ажыццяўлення дзейнасці кампутарных клубаў і інтэрнэт-кафэ”.

Акрамя таго, “у выпадку падазрону на здзяйсненне карыстальнікамі супрацьпраўных дзеянняў з выкарыстаннем вылічальнай тэхнікі” адміністрацыі інтэрнэт-кафэ мусяць “неадкладна інфармаваць пра гэта праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй”.

Паводле пастановы ўрада, у інтэрнэт-кафэ забараняецца “распаўсюджваць па сетцы электрасувязі агульнага карыстання інфармацыю, забароненую да распаўсюджвання заканадаўствам, здзяйсняць спробы несанкцыянаванага доступу да інфармацыйных сістэм сеткі электрасувязі агульнага карыстання” і выкарыстоўваць кампутарныя праграмы, якія “прызнаныя прапагандуючымі культ гвалту, жорсткасці, парнаграфію".

Кантроль за адпаведнасцю дзейнасці кампутарных клубаў і інтэрнэт-кафэ патрабаванням прынятай ўрадам пастановы “здзяйсняецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў межах іх кампетэнцыі!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international