Рабочым – прымусовую працу, афіцыйным прафсаюзам – забавы

2012 2012-12-17T23:14:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-prafsauz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакуль рабочыя на гомельскіх прадпрыемствах атрымліваць мінімальныя заробкі, ды абмяркоўваюць Дэкрэт №9 аб прымусовай працы на прадпрыемствах дрэваапрацоўчай галіны, мясцовыя дзяржаўныя прафсаюзы забаўляюцца. На сайце Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў дарма можна шукаць нейкі каментар з нагоды Дэкрэта №9. Але ёсць інфармацыя, чым занятыя прафсаюзныя лідэры: то конкурсы самадзейнасці праводзяць, то шахматныя турніры. А днямі выехалі прафсаюзныя актывісты на базу адпачынку «Мілаград» у Рэчыцкім раёне, каб правесці там «двухдзённы семінар».

Напэўна, абмяркоўвалі прымусовую працу на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах, і тое, як дапамагчы рабочым? Ды не. «Для ўдзельнікаў семінару было арганізавана наведванне Дэпартаменту аховы МУС, гасцінічнага комплексу, дзе яны пазнаёміліся з працай прафсаюзных камітэтаў». Пагутарылі, паміж справай ці адпачынкам, прафсаюзныя актывісты пра «актуальныя пытанні працоўнага права, аб парадку дакументальнага афармлення і падаткаабкладання навагодніх падарункаў», «абмяняліся вопытам па арганізацыі і правядзенню культурна-масавых мерапрыемстваў».

Ну і дадаткова «правялі спаборніцтвы па дартсу, більярду, настольнаму тэнісу, шашках». А потым пераможцаў узнагародзілі прызамі і дыпломамі.

Варта заўважыць, што база адпачынку «Мілаград» - не таннае задавальненне. Нумар тут за суткі каштуе больш за 300 тысяч рублёў. А колькі тут адпачывала прафсаюзных актывістаў, і хто аплаціў «банкет і фуршэт», а таксама дадатковыя паслугі – пра гэта не паведамляецца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international