Магілёў: экс-кандыдат Паўлоўскі пакуль застаецца без кампенсацыі маральнай шкоды

2012 2012-12-13T10:52:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulouski1-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэтэндэнт у кандыдаты на парламенцкіх выбарах 2012 Аляксей Паўлоўскі

Прэтэндэнт у кандыдаты на парламенцкіх выбарах 2012 Аляксей Паўлоўскі

Магілёўскі абласны суд 12 снежня разглядаў касацыйную і прыватную скаргі грамадскага актывіста Аляксея Паўлоўскага на рашэнне суда Ленінскага раёна г. Магілёва па ягонаму пазову  да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Эдуарда Сянкевіча.  

Нагодай для звароту ў суд  сталі абразлівыя, на думку Паўлоўскага, выказванні галоўнага пракурора Магілёўшчыны на тэледэбатах падчас парламенцкай кампаніі ў ягоны адрас. Тады яны абодва балатаваліся па адной выбарчай акрузе №85.

У прыватнасці пракурор сказаў, што Паўлоўскі сядзіць на шыі выбаршчыкаў, бо з’яўляецца беспрацоўным. Акрамя таго, ён фактычна абвінаваціў Паўлоўскага у хлусні, што падчас будаўніцтва завода па вырабу мэблі маркі “ІКЕА” не падала сцяна, нягледзячы на тое, што Паўлоўскі перад тэлекамерамі ўсім прысутным паказаў фатаздымак абрынутай сцяны.

Тады пракурор Магілёўскай вобласці Эдуард Сянкевіч сказаў: "Вы можаце якія жадаеце фотаздымкі паказваць - яны не пацвярджаюцца спецыялістамі”.

Паўлоўскі праз суд хацеў дабіцца кампенсацыі маральнай шкоды ад Эдуарда Сянкевіча ў памеры 10 мільёнаў рублёў, праз суд абавязаць адказчыка праз тэлеканал “Беларусь-2” папрасіць у яго прабачэнне, адмяніць рашэнне суда першай інстанцыі і неабгрунтаванае павелічэнне дзяржаўнай пошліны з 300 да 600 тысяч рублёў.  

Прафсаюзны актывіст таксама дамагаўся, каб суд абавязаў абласную пракуратуру правесці новае расследванне па факце падзення сцяны пры будаўніцтве аб’екта “Вертыкальна інтэграваны дрэваапрацоўчы комплекс па праспекце Шмідта ў Магілёве”, прыцягнуць вінаватых да адказнасці паводле закону і даць пісьмовы адказ яму і брытанскаму бізнесоўцу беларускага паходжаня Аляксандру Мініну.

Як паведаміла БелаПАН, менавіта спадар Мінін па асабістых прычынах яшчэ ў чэрвені-ліпені гэтага года звярнуўся ў Федэрацыю прафсаюзаў і ў Магілёўскі аблвыканкам, якія і пацвердзілі факт падзення гэтай сцяны ад ветравой нагрузкі.

У працэсе па скаргах Паўлоўскага старшынствавала суддзя Стэльмахова.

Суд пастанавіў адмовіць Аляксею Паўлоўскаму ў задавальненні пазова ў цэлым, аднак адмяніў пошліну, якую ў два разы завысіла суддзя Ленінскага раённага суда Кужалева, якая адначасова з’яўляецца і старшынёй гэтага суда.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што раіліся суддзі незвычайна доўга. Замест звыклых 5-10 хвілін вынясенне рашэння абмяркоўвалася цягам 45 хвілін.

“Паўлоўскаму цалкам адмовілі ў задавальненні пазову па сутнасці справы. Мы так і не зразумелі сапраўдных прычын гэтаму, бо каментаваць свой вырак суддзі адмовіліся. Таму чакаем афіцыйнага вызначэння абласнога суда, каб надалей абскардзіць гэтае рашэнне ў вышэйстаячых інстанцыях, - гаворыць Барыс Бухель. - Вельмі ўсцешыла тое, што былі прызнаныя працэдурныя памылкі суддзі Кужалевай і адменена занадта завышаная пошліна, вызначэнне аб якой, тым больш, было вынесена заднім чыслом”.

Варта дадаць, што актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП Аляксей Паўлоўскі ад пачатку года з’яўляецца беспрацоўным. Праз ягоную актыўнасць па абароне правоў працоўных кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” не прадоўжыла з ім працоўны кантракт. Больш за 20 разоў ён спрабаваў уладкавацца на новае месца працы з дапамогай цэнтра занятасці, аднак наймальнікі не пажадалі бачыць актывіста незалежнага прафсаюзу ў якасці свайго рабочага.

Факты, якія сведчаць пра падзенне сцяны ўжо пабудаванага завода па вырабу мэблі маркі “ІКЕА” у ноч з 12 на 13 чэрвеня 2012 г былі неаднаразова пацверджаны, у тым ліку Федэрацыяй прафсаюзаў Беларускай, чыноўнікамі аблвыканкама ды і самім дырэктарам гэтага завода.Таксама галоўны інжынер “Прамжылбуда” Сяргей Каласоўскі ў інтэрв’ю БелаПАН таксама прызнаў факт падзення сцяны. У інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, якія пацвярджаюць гэты факт, аднак, чамусьці, пракурорскія праверкі і суды гэтага не заўважаюць.

У сувязі з гэтым застаецца процьма пытанняў - чаму дзяржаўныя кантралюючыя органы не хочуць бачыць відавочнага і чаму факт падзення сцяны не быў зарэгістраваны як здарэнне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international