Мазыр: праваабаронца адзначыў прафесійнае свята інфармацыйнай акцыяй

2012 2012-12-11T15:06:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cieliapun-pikiety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Каля пяцідзесяці асобнікаў Дэкларацыі правоў чалавека раздаў жыхарам Мазыра 10 снежня праваабаронца Уладзімір Целяпун. Інфармацыйная акцыя была прымеркавана да 64-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі.

Правёўшы акцыю, Уладзімір Целяпун прыйшоў да высновы, што на сённяшні дзень правы чалавека не сталі для значнай часткі беларусаў асноўнымі каштоўнасцямі.

«Склалася ўражанне, што людзей больш турбуюць іх асабістыя праблемы, а не правы чалавека. Тыя грамадзяне, якім прапаноўвалася кніжачка са зместам Дэкларацыі, былі ў думках і рэчаіснасці рэальнага часу. Рукі былі занятыя пакункамі з прадуктамі, іншымі пакупкамі. Разважлівыя беларусы загадзя рыхтуюцца да працяглых навагодніх святаў. Іх больш хвалююць кошты, якія ўпарта паўзуць угару, а ўся увага была скіраваная пад ногі – як прайсці, куды ступіць, каб не паслізнуцца і не ўпасці ў снежна-соле-пясчанае месіва», - заўважыў праваабаронца.

Ён дадаў, што наяўнасць у горадзе камбінату «Мазырсоль» адчуваецца асабліва зімой: ёсць куды сплаўляць некандыцыю солі. А ў час выбараў у верасні соль раздавалі выбарцам. Зімой пасыпаюць соллю прыступкі ля крамаў, кіёскаў. Вуліцы пасыпаюць соле-пясчанай сумессю.

«А тут нейкі праваабаронца распавядае пра 1948 год, прыняцце нейкай Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Ды яшчэ куртку расшпіліў, а пад ёй выява мужыка нейкага з надпісам «Свабоду Алесю Бяляцкаму». І ў дадатак - усё гэта па-беларуску. Магчыма, гэта апошняе – родная мова, і ўтрымлівала людзей ад значна больш моцных выказванняў. Мне прапаноўвалі людзі: даслаць гэтую дэкларацыю - сам знаеш каму, прапаноўвалі сабраць подпісы, каб прыбралі бруд з тратуараў і Прымаставой плошчы, былі моцныя выказванні і ў бок улады. Але былі і тыя, хто выказвалі падзяку, што мы ёсць, не баімся, выходзім на вуліцы і нагадваем людзям, што ёсць нешта важнейшае за чарку і шкварку», - распавёў Уладзімір Целяпун.

Праваабаронца сцвярджае, што дзеля такіх словаў падтрымкі і хочацца працягваць сваю дзейнасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international