Бялыніцкі раён: прымусовая падпіска набірае абароты

2012 2012-12-11T14:57:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sovbelka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бялыніцкім раёне пашыраецца практыка прымусовай падпіскі на дзяржаўныя газеты і часопісы. Калі раней асноўны цяжар па забеспячэнні вялікіх накладаў ідэалагічна правільных выданняў клаўся на супрацоўнікаў бюджэтных устаноў, то зараз заданне па забеспячэнні падпіскі на дзяржаўныя газеты даведзена практычна да ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Мясцовыя ідэолагі давялі план па падпісцы на газеты і часопісы практычна да кожнай арганізацыі, нават указалі а, якія канкрэтн выданні павінны чытаць бялынічане ў першую чаргу. Па-ранейшаму па-за канкурэнцыяй застаецца “Советская Белоруссия”, якую настойліва рэкамендуюць выпісваць памаксіму.

Адпаведны план даведзены і да кожнага паштальёна Бялыніцкага раённага вузла паштовай сувязі. У ім пералічаны асартымент і колькасць дзяржвыданняў, падпіску на якія ў абавязковым парадку павінен забяспечыць кожны супрацоўнік. Па словах супрацоўнікаў аддзяленняў сувязі, максімум зноў жа выпадае на газету “Советская Белоруссия” і мясцовую раёнку “Зара над Друццю”.

“Нам загадалі ў абавязковым парадку падпісацца на якую-небудзь дзяржаўную газету, - распавядае супрацоўнік УКП “Бялыніцкі жылкамгас”. – Нашы ідэолагі сказалі, што гэты негалосны загад абавязковы для выканання. На маю думку, дурня, вядома, поўная, аднак людзі загад выконваюць, падпісваюцца, бо баяцца праблем на працы. Навошта гэта трэба, абсалютна не разумею, бо многія з супрацоўнікаў нашай арганізацыі наогул газет не чытаюць. Ды я і сам аддаю перавагу навінам з інтэрнэту”.

Дарэчы, па словах супрацоўнікаў жылкамгаса, акрамя падпіскі на дзяржаўную прэсу, кожны работнік прадпрыемства павінен яшчэ і ў абавязковым парадку здаць па 10 кілаграм макулатуры, бо прадпрыемству даведзены вялікі план па нарыхтоўцы другаснай сыравіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international