Баранавіцкія праваабаронцы павіншавалі землякоў з Днём правоў чалавека

2012 2012-12-10T15:54:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-10.12.12a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на афіцыйную забарону на правядзенне пікета 10 снежня, праваабаронцы горада Баранавічы правялі акцыю з нагоды Дня правоў чалавека.

Каб адзначыць чарговую гадавіну прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, праваабаронцы выйшлі на вуліцы горада і раздавалі мінакам брашуры з тэкстам Дэкларацыі, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя праваабарончай тэматыцы.

Гараджане з зацікаўленасцю бралі матэрыялы, задавалі пытанні. Удзельнікі акцыі нагадалі жыхарам горада пра глабальную акцыю ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), якую распачала праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international