Статкевічу могуць змяніць рэжым утрымання

2012 2012-12-10T15:32:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У суботу Мікалай Статкевіч патэлефанаваў родным з турмы. Гэта — дзевяты званок за год.

«Настрой у яго добры, голас бадзёры, — паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч. — Сказаў, што шмат чытае. займаецца спортам, падцвердзіў, што напрыканцы лістапада яго сусед па камеры Андрэй Васільеў напісаў прашэнне аб памілаванні пасля 11 год зняволення. Таксама распавёў, што пасля маёй сустрэчы з начальнікам турмы яму перадалі Пастанову Савета Міністраў № 1564, з-за якой я, якраз, і мусіла звярнуцца ў адміністрацыю».

Акрамя таго Мікалай Статкевіч паведаміў, што да канца года, магчыма, адбудзецца паседжанне турэмнай камісіі, якая пераглядае рэжым утрымання. «Канешне, тое што камісія збярэцца, яшчэ не азначае, што рэжым будзе перагледжаны, але, калі такое здарыцца, то гэта азначае магчымасць яшчэ аднаго спаткання на працягу года, і нават адну харчовую перадачу»- зазначыла жонка.

Мікалай Статкевіч прасіў перадаць падзяку ўсім, хто яго падтрымлівае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international