У Магілёве “народныя абраннікі” прадстаўлены народу

2012 2012-12-10T15:12:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/partfeli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце адміністрацыі Кастрычніцкага раёна абласнога цэнтра з’явілася рубрыка “Дэпутацкі корпус”. У ёй прыведзены звесткі пра двух дзеючых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага склікання, дзевяць дэпутатаў Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў 26-га склікання і сямнаццаць дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання, якія былі абраныя на тэрыторыі раёна.

На сайце змешчаны фотаздымкі “народныях абраннікаў”, іх біаграфіі, межы тэрыторыі акругі, па якой іх “абралі”, іх кантактны тэлефон і электронная пошта. Таксама з’явіўся графік прыёма дэпутатаў і кантактныя тэлефоны іх памочнікаў.

Трэба адзначыць, што такое новаўвядзенне з’явілася пасля таго, як актывістка грамадзянскай кампаніі “Наш Дом” Ларыса Шукайла прыйшла на прыём да намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Мікалая Міхалені і выказала неабходнасць з’яўлення дадзенай рубрыкі на ўсіх сайтах райвыканкамаў, гарвыканкама і аблвыканкама, каб людзі маглі ведаць сваіх дэпутатаў і звяртацца да іх у выпадку неабходнасці. Чыноўнік, які адказвае за ідэалогію, абяцаў з гэтым разабрацца.

Трэба адзначыць, што падобных рубрык на сайтах адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва, гарвыканкама і аблвыканкама пакуль няма.

Варта дадаць, што дагэтуль знайсці інфармацыю пра даты і месцы прыёмаў дэпутатаў было амаль немагчыма. Інфармацыя з’яўлялася фрагментальна толькі на старонках мясцовых дзяржаўных газет.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international