МЗС: У назіранні за выбарамі АБСЕ пакуль не ўдалося выкараніць двайныя стандарты, прадузятыя падыходы і суб'ектыўныя ацэнкі

2012 2012-12-07T13:08:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У назіранні за выбарамі АБСЕ пакуль не ўдалося выкараніць двайныя стандарты, прадузятыя падыходы і суб'ектыўныя ацэнкі. Аб гэтым на пасяджэнні Савет міністраў замежных спраў АБСЕ, якое праходзіць у Дубліне (Ірландыя) 6—7 снежня, заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у сваім дакладзе Міхневіч адзначыў, што "самай пільнай увагі заслугоўвае дзейнасць АБСЕ па назіранні за выбарамі". "У гэтай сферы пакуль не ўдалося выкараніць "двайныя стандарты", прадузятыя падыходы і суб'ектыўныя ацэнкі. Нашым агульным інтарэсам адпавядае забеспячэнне роўнага стаўлення да ўсіх краін у працэсе ацэнкі выбараў, дзе б яны не праходзілі — ЗША, у Еўрасаюзе або ў Беларусі", — заявіў беларускі дыпламат.

Міхневіч таксама падкрэсліў настойлівую неабходнасць безумоўнай адмовы ад палітыкі санкцый, эканамічнага і палітычнага ціску ў адносінах паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі. "Сёння АБСЕ патрабуецца не толькі ўсвядоміць неабходнасць вяртання да духу Хельсінкі", але і зрабіць рэальныя крокі, накіраваныя на добрасумленную рэалізацыю асноўных прынцыпаў хельсінскага Заключнага акта, уключаючы адмову ад эканамічнага і палітычнага ціску на суверэнныя дзяржавы. Палітыцы аднабаковых санкцый, надуманых абмежаванняў і дыктату не павінна быць месца ў нашай арганізацыі. Інакш бессэнсоўна гаварыць пра фарміраванне сапраўднай супольнасці бяспекі на прасторы АБСЕ", — заявіў Міхневіч.

Паводле слоў Міхневіча, час "адкрыта, без перадузятасці падысці да надзённай задачы рэфармавання АБСЕ і адаптацыі яе інструментарыю да сучасных выклікаў". У адваротным выпадку адбудзецца далейшае нарастанне крызісных з'яў і поўная страта аўтарытэту самой арганізацыі, лічыць дыпламат.

"У апошнія гады арганізацыя імкліва губляе сваю ўнікальную ролю форуму для палітычнага дыялогу і супрацоўніцтва… На прасторы АБСЕ множацца праблемы і выклікі, спеюць новыя крызісы, рэзка зніжаецца ўзровень даверу паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі. Да традыцыйных транснацыянальных пагроз, такіх як тэрарызм, арганізаваная злачыннасць, гандаль людзьмі, наркатрафік, дабавіліся пагрозы і выклікі, якія зыходзяць з кіберпрасторы, абвастрэння сацыяльнага характару, звязаныя з фінансавым крызісам. Рост нецярпімасці і дыскрымінацыі можа прывесці да падрыву саміх устояў грамадстваў дзяржаў-удзельніц і іх базавых каштоўнасцей", — заявіў Міхневіч.

Міхневіч разлічвае, што ўзнятыя беларускім бокам тэмы стануць часткай дыялогу і прадметнай працы ў рамках ініцыяванага ірландскім старшынствам працэсу "Хельсінкі + 40", які "зможа стаць паваротным момантам у гісторыі АБСЕ і прывесці да сістэмных зрухаў у яе працы".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international