«Міжнародная амністыя» заклікае да ратыфікацыі Канвенцыі супраць гвалтоўных знікненьняў

2007 2007-02-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Хартыя-97, праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” заклікала ўсе дзяржавы да хутчэйшага падпісання, ратыфікацыі і выканання Міжнароднай канвенцыі аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, аднагалосна прынятай Генеральнай асамблеяй ААН 20 снежня 2006 года.

Дзяржавы таксама павінны ўвесці дзейсныя законы для яе рэалізацыі згодна з сваімі міжнароднымі абавязальніцтвамі, каб сумеснымі намаганнямі пакласці канец аднаму з самых грубых парушэнняў правоў чалавека.

Канвенцыя стала вынікам працяглай працы па барацьбе з бесперапыннай праблемай гвалтоўных знікненняў сродкамі міжнароднага права, адзначае МА.

Згодна з яе патрабаваннямі да краін-удзельніц, любая дзяржава, якая знойдзе на падкантрольных ёй тэрыторыях чалавека, падазраванага ў здзяйсненні гвалтоўных знікненняў дзе-небудзь у свеце, павінна перадаць справу ў свае ўпаўнаважаныя органы для крымінальнага пераследу. Выключэнні складаюць выпадкі, калі дзяржава выдае падазраванага іншай дзяржаве або перадае яго або яе Міжнароднаму крымінальнаму суду, перадае інфармацыйнае агенцтва “ПР?#152;МА-News”.

Краіны-ўдзельніцы павінны сачыць, каб у іх прававой сістэме было прадугледжанае права пацярпелых ад гвалтоўных знікненняў на атрыманне кампенсацый. Канвенцыя патрабуе ад дзяржаў стварэння строгіх гарантый для абароны асоб, пазбаўленых свабоды, у тым ліку ўвядзення абсалютнай забароны на таемнае затрыманне. Яна накіраваная на высвятленне месцазнаходжання “зніклых” і рашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца іх дзеці і сваякі. Яна прадугледжвае стварэнне экспертнага камітэта, упаўнаважанага назіраць за захаваннем Канвенцыі і прымаць меры па асобных справах.

З пункту гледжання патэнцыйнай выніковасці, Канвенцыя супраць гвалтоўных знікненняў – адна з самых магутных канвенцый у галіне правоў чалавека, калі-небудзь прынятых ААН, адзначае МА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international