Брэст: пададзены заяўкі на пікеты ў падтрымку малага памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай

2012 2012-12-06T09:03:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miazha-belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў адзін з ініцыятараў акцый Ігар Маслоўскі, пікеты плануецца ладзіць на працягу трох дзён у снежні на адной з пляцовак у цэнтры горада, якія раней былі вызначаныя мясцовымі ўладамі для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў падчас мінулай кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Заяўнікі пікетаў маюць намер сабраць подпісы сярод жыхароў Брэста пад зваротам, дзе ўтрымлівваецца заклік паскорыць рэалізацыю пагаднення з Польшчай аб малым памежным руху. Пасля сабраныя подпісы будуць перададзены дэпутатам, што прадстаўляюць у беларускім парламенце тэрыторыі, на які мусіць распаўсюджвацца малы памежны рух з суседняй краінай.

Ігар Маслоўскі нагадаў, што ўжо амаль два гады пагадненне, якое дае права жыхарам памежных рэгіёнаў у спрошчаным парадку перасякаць мяжу, не працуе і гэта замінае развіццю эканамічных, культурных і турыстычных сувязяў паміж грамадзянамі Беларусі і Польшчы.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international