Новапрызначаны сьледчы Кухаронак адмовіўся сустрэцца з жонкай зьніклага бізьнесоўца Анатоля Красоўскага у прысутнасьці яе прадстаўніка Гары Паганяйла.

2003 2003-07-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жонка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і яе прадстаўнік Гары Паганяйла намерваліся 29 ліпеня перадаць шэраг гаспадарчых хадайніцтваў і дакумэнтаў па справе аб зьнікненьні палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага новаму сьледчаму пракуратуры Кухаронку С.Г, які вядзе гэтую справу пасьля нядаўняга аднаўленьня. Аднак сьледчы Кухаронак адмовіўся сустрэцца з Красоўскай у прысутнасьці Паганяйлы.

Сярод хадайніцтваў – патрабаваньні, зьвязаныя з праверкай розных фактаў і інфармацыі, а таксама хадайніцтва ад допуску Паганяйлы ў якасьці прадстаўніка І.Красоўскай па дадзенай справе. Да хадайніцтва былі прыкладзеныя таксама некаторыя дакумэнты, якія маюць адносіны да справы (у прыватнасьці, ксэракопія пастановы аб прэвэнтыўным затрыманьні камандзіра СОБРу Д.Паўлічэнка за подпісам старшыні КДБ У.Мацкевіча і з санкцыямі намесьніка генпракурора Снегіра).

Аб сустрэчы з сьледчым было дамоўлена папярэдне. Аднак сьледчы Кахуронак адмовіўся сустрэцца з Красоўскай у прысутнасьці Паганяйлы. У сваю чаргу, Красоўская адмовілася сустракацца з сьледчым без свайго прадстаўніка. Пасьля перамоваў па тэлефоне, якія цягнуліся амаль паўтары гадзіны, падрыхтаваныя хадайніцтвы былі пакінутыя на прахадной пракуратуры Менску. Да іх было прыкладзенае хадайніцтва Красоўсккай пракурору гораду Менску аб адводзе сьледчага Кахаронка С.Г.

Преэс-цэнтру Хартыі Ірына Красоўская паведаміла:

--Гары Пятровіч Паганяйла зьяўляецца маім прадстаўніком у судзе. Суд афіцыына прызнаў яго як майго прадстаўніка. Аднак, пракуратура гораду Менску вось ужо цяглы час адмаўляецца дапусьціць Паганяйлу ў якасьці майго прадстаўніка на этапе папярэдняга сьледзтва. Сьледчы Кухаронак нават не дапусьціў яго прысутнічаць у кабінэце, калі я хацела перадаць хадайніцтва, а таксама натарыяльна завераную даверанасьць, якая сьведчыць, што Паганяйла мой афіцыйны прадстаўнік у судзе, следчых органах і гэтак далей.

Паўстае пытаньне – чаму яны ўпарта не жадаюць дапусьціць Паганяйлу ў якасьці прадстаўніка? Можа, таму, што ён сапраўды прадстаўляе нашыя інтарэсы як пацярпелых, і задае занадта шмат непрыемных для сьледзтва пытаньняў?

Гэты інцыдэнт яшчэ раз пацьвердзіў, што справа адноўленая не для таго, каб быць расьследаванай, а для таго, каб “пусьціць пыл у вочы” уласнаму народу, усясьветнай грамадзкасьці, міжнародным арганізацыям, ухаваць ісьціну, прыкрываючыся таямніцай сьледзтва, і трымаць расьледаваньне пад кантролем. Таму я напісала пракурору гораду хадайніцтва з патрабаваньнем аб адводзе сьледчага -- бо ўжо на першым этапе ён адмовіўся выканаць самае малой й простае, з чаго ён бы мог пачаць -- прызнаць Г.Паганяйла маім прадстаўніком. Што ж казаць тады пра нашыя іншыя хадайніцтвы такіх, як патрабаваньні дапытаць вышэйшых службовых асобаў, якія неаднаразова згадваліся ў СМІ ў свзяі з выкраданьнем Ганчара, Красоўскага, Захаранкі, Завадзкага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international