3 снежня – Міжнародны дзень інвалідаў

2012 2012-12-03T19:01:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дваццаць год таму ААН абвесціла 3 снежня Міжнародным днём інвалідаў. Штогадовае правядзенне дня інвалідаў пераследуе мэту паляпшэння разумення праблем інвалідаў, усведамлення таго, якую карысць прынясе прыцягненне інвалідаў да ўдзелу ў самых разнастайных галінах палітычнага, сацыяльнага, эканамічнага і культурнага жыцця.

Па дадзеных Міністэрства працы Беларусі за лістапад 2012 года ў краіне пражывае 519 тысяч інвалідаў, у тым ліку 25 тысяч дзяцей-інвалідаў.

Старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання Таварыства інвалідаў па зроку Ірына Юрэня кажа, што галоўнае гэта ўвага да інваліда, як да асобы і магчымасць рэалізацыі ў грамадстве:

– Калі чалавек мае нейкія абмежаванні ў жыцці, яму цяжка знайсці месца там, дзе можна сябе рэалізаваць. У першую чаргу патрэбная магчымасць сустрэч, зносін, рэалізацыі сваіх интэлектуальных магчымасцяў, пашырэння свойго кругагляду, каб з'явілася цікавасць да працэсаў самаразвіцця. Яны ў нас зацікаўлены рознымі магчымасцямі сябе дзесьці праявіць, весці вельмі актыўны лад жыцця. Кожнае мерапрыемства паказвае наколькі гэтых людзей цяжка назваць людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Адной з галоўных праблем інвалідаў у Беларусі з’яўляецца працаўладкаванне, стварэнне спецыялізаваных рабочых месцаў. Па інфармацыі Міністэрства працы колькасць інвалідаў у Беларусі штогод расце, летась іх колькасць павялічылася на 4 тысячы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international