“Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымала адказ на патрабаванне прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у парушэнні правоў журналіста Валерыя Шчукіна падчас правядзення мясцовых выбараў

2007 2007-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў БАЖ, скаргу яны накіравалі 21 студзеня ў пракуратуру Віцебскай вобласці.

У адказе паведамляецца, што зварот перанакіраваны ў пракуратуру Першамайскага раёна Віцебска старшаму саветніку юстыцыі В. Ягораву “для разгляду... аб парушэнні старшынёй участковай выбарчай камісіі участка для галасавання №52 па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 25 склікання права сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Шчукіна В.А.”

Нагадаем, 12 студзеня 2007 падчас датэрміновага галасавання Ніна Шубіна, старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №52 Віцебска, ўручыла журналісту Валерыя Шчукіну, ёй жа падпісаны дакумент. У паперы ўказвалася, што рашэннем камісіі час прысутнасці В. Шчукіна на выбарчым участку абмежаваны адной гадзінай. У гэты ж і наступныя дні журналіста не дапускалі працаваць на ўчастку.

У лісце, які БАЖ даслаў у пракуратуру, звяртаецца ўвага на тое, што дадзенае абмежаванне не прадугледжана законам. А ўчастковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання №52 і яе старшыня парушылі сваімі дзеяннямі правы журналіста прадугледжаныя Законам аб друку і выбарчым кодэксам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international