Суд Ленiнскага раёна Берасця прызнаў, што супрацоўнiкi міліцыі парушылi закон, калi затрымлiвалi дэмакратычных актывiстаў А.Шарэнду i С.Навасельчана

2007 2007-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 лютага суд Ленінскага раену г.Брэста разгледзеў скаргу Сьцяпана Навасельчана і Андрэя Шарэнды на неправамоцныя дзеяньні супрацоўнікаў аддзелу ўнутраных справаў адміністрацыі Ленінскага раёну г. Брэста. Пра гэта ПЦ "Вясна" паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Нагадаем, што 16 ліпеня 2006 году супрацоўнікі Ленінскага РАУС пад пагрозай прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці ў выпадку адмовы прайсьці з імі на апорны пункт затрымалі Сьцяпана Навасельчана, Андрэя Шарэнду і Паліну Панасюк. Падстава дзеля затрыманьня не называлася, адміністратыўны пратакол не складаўся, бо ў іхных дзеяньнях не было складу правапарушэньня, але была праведзеная “беседа”, узятыя тлумачэньні, пасьля чаго затрыманых адпусьцілі.

Суд разгледзеў справу і прыйшоў да высновы, што дзеяньні супрацоўнікаў аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёну Брэста ў дачыненьні да Сьцяпана Навасельчана і Андрэя Шарэнды насамрэч неправамоцныя, было парушанае іх права на свабоду перамяшчэньня, і абавязаў райаддзел кампенсаваць заяўніку А. Шарэндзе судовую мыту ў 62.000 рублёў, а таксама кампенсаваць выдаткі, панесеныя судом у памеры 4.170 рублёў.

Суд таксама вынес прыватнае вызначэньне на адрас абласнога УУС і Ленінскага РАЎС г. Брэста ў сувязі з тым, што імі былі парушаныя “Закон аб зваротах грамадзян” і п. 1.6 дырэктывы Прэзідэнта РБ № 2 ад 27/12/2006.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international