Ігар Лусьцянкоў выключаны з навучальнай установы за агітацыю на баку дэмакратычнага кандыдата падчас мясцовых выбараў

2007 2007-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве мясцовыя выбары не абыйшліся без рэпрэсіяў моладзі — 18-гадовага Ігара Лусьцянкова выключылі з першага курса фізыка-матэматычнага факультэту Магілёўскага дзяржунівэрсытэту, паведаміла Радыё Рацыя.

Праблемы ў юнака пачаліся яшчэ падчас „Вялікага джынсавага фэсту”, калі Лусьцянкова затрымаў спэцназ у Менску. У юнака сканфіскавалі каля 1 тыс. налепак ды перапісалі дадзеныя студэнцкага білету. Праз два тыдні ў дэканаце Лусьцянкову далі зразумець, што ён патрапіў у „чорны” сьпіс непажаданых студэнтаў.

Канчаткова нэрвы ў адміністрацыі ўнівэрсытэту здалі, калі пабачылі свайго студэнта па „БТ” у праграме „Панарама” — Лусьцянкоў прымаў удзел у пратэсце супраць судовай расправы над Зьмітром Дашкевічам. У выніку, хлопца афіцыйна папярэдзілі, што рыхтуецца загад на ягонае выключэньне з ВНУ. Што было потым, Лусьцянкоў распавёў для Рацыі сам: "На мясцовых выбарах я вырашыў падтрымаць лідэра мясцовай суполкі БНФ Рыгора Кастусёва. У вёсцы Александрыя на пачатку студзеня мы раздавалі ўлёткі ды агітавалі за ўдзел у выбарах. Калі мы ўжо зьбіраліся зьяжджаць, нас спынілі супрацоўнікі міліцыі ды ДАІ і, забраўшы пашпарты, заявілі, што мы затрыманыя. Праз гадзіну нас вывезьлі ў поле ды там выкінулі. Ніякіх пратаколаў ці рапартаў не складалася. Але цяпер мяне выклікаюць у шклоўскую міліцыю для складаньня пратаколу па арт. 167 ч. 3 Адміністрацыйнага кодэксу. Чым гэтае скончыцца я ня ведаю".

Нягледзячы на рэпрэсіі, Лусьцянкоў катэгарычна адмаўляецца зьяжджаць вучыцца за мяжу. Ён нават не зьвяртаўся ў камітэт дапамогі рэпрэсаваным — у прыватнай гутарцы ён дадаў, што лічыць здраднікамі тых, хто пакінуў Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international