Прадстаўнікі габрэйскіх суполак правялі паседжаньне, прысьвечанае памяці ахвяраў галакосту

2007 2007-01-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У габрэйскім доме на вуліцы В.Харужай сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, паведаміла Радыё Свабода. Паколькі сёлета дзень Галакосту прысьвечаны дзецям, то на сцэне былі шасьцёра выступоўцаў, якія ўзгадвалі сваё дзяцінства ў гета і канцлагерах. Кожны з выступоўцаў запальваў сьвечку: Наўм Хэйфец пасьля выступу запаліў сьвечку за дзяцей, якія былі ў канцлагерах, Якаў Рубінштэйн – у гета, Леанід Трэйстэр – у партызанах, Уры Каплан – на фронце, Раіса Ўдалінкіна – ў блакадзе, а Галіна Давыдава – у эвакуацыі.

Уры Каплан старэйшы за астатніх. Калі пачалася вайна яму было 16 гадоў. Ягоная сям’я жыла ў Новым Сьвержані. Бацька трапіў у лягер і працаваў на заводзе, а маці з дзецьмі была ў гета. Уры працаваў у пякарні і насіў хлеб сваякам, ён здолеў уцячы, калі ўсіх везьлі на растрэл.

Галіне Давыдавай было 11 гадоў. Яна адзіная засталася ў жывых. Яе старэйшая сястра загінула, калі паспрабавала перайсьці за лінію фронту. Маці і сёстры загінулі ў менскім гета ад голаду. Сама Галіна прайшла праз турму на Валадарскага. Двойчы яе маглі расстраляць, але яе ўратавалі супрацоўнікі турмы, якіх потым забілі фашысты. Галіну вывезьлі ў канцлягер у Францыю.

Усе выступоўцы казалі, што прайшлі праз нечалавечыя выпрабаваньні і іх вельмі непакоіць сытуацыя, якая склалася ў сучаснай Беларусі: апаганьваньне мэмарыялу на “Яме”, надпісы на сьценах будынкаў з заклікам забіваць габрэяў, распаўсюд літаратуры і фільмаў антысэміцкага зьместу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international