Грузчыкі Полацкага вінзаводу праз суд адноўленыя на працы

2012 2012-11-13T09:48:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віктара Раслякова і Дзмітрыя Сянькова звольнілі неўзабаве пасля таго, як  напрыканцы верасня на прадпрыемстве адбыўся стыхійны страйк. Абодва грузчыкі распавядалі пра гэта незалежным журналістам. Незалежныя СМІ пісалі таксама і пра тое, што рабочыя прапануюць стварыць на заводзе суполку Свабоднага прафсаюза.

Страйк адбыўся 14 верасня. Незадаволеныя нізкімі заробкамі рабочыя спынілі працу, выйшлі на вуліцу. Паслухаўшы абяцанні дырэктара "разабрацца ў сітуацыі", пасля гадзіны прастою работнікі зноў прыступілі да працы. Паводле Віктара Раслякова — каб пазбегнуць пакарання за несанкцыянаваную акцыю ці за прагул.

Віктар Раслякоў і Дзмітрый Сянькоў аспрэчвалі словы дарэктара, які казаў журналістам, што страйку на прадпрыемстве не было і што была ўсяго толькі мірная гаворка пра пераразлік заробкаў. Але пераразліку  так і не зрабілі. І гэтыя звесткі таксама трапілі ў незалежныя СМІ…

Адміністрацыя і супрацоўнікі КДБ некалькі дзён шукалі "падбухторшчыкаў". І ўрэшце былі спраўджаныя  пагрозы пакараць тамтэйшых актывістаў за непакорлівасць. І 2 кастрычніка Віктар Раслякоў і Дзмітрый Сянькоў былі звольненыя.

Сваё права на працу яны балі вымушаныя бараніць праз суд. Працэс расцягнуўся на два тыдні, і ўрэшце 12 лістапада суддзя Таццяна Субоціна зачытала рашэнне – аднавіць работнікаў на працы, бо звальненне адбывалася з парушэннямі працоўнага заканадаўства, перадае карэспандэнт партала ximik.info.

Дырэктар дужа спяшаўся падпісаць загад на звальненне. І каб мець падставы для гэтага, адміністрацыя абвясціла Раслякову і Сянькову па тры вымовы. Але – з парушэннем прадугледжаных законам тэрмінаў.

Суд прызнаў звальненне незаконным і пастанавіў выплаціць рабочым кампенсацыю – каля 5 мільёнаў кожнаму. Абодва яны выдатна разумеюць, што падставай для звальнення была іхная грамадзянская пазіцыя, калі яны чэсна распавядалі пра сітуацыю на прадпрыемстве. 

Незадаволены  ўзроўнем заробкаў і ўласнай безабароннасцю перад кіраўніцтвам і іншыя работнікі. У выніку некалькі дзесяткаў чалавек выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу і рыхтуюцца стварыць «пярвічку» Свабоднага прафсаюзу (СПБ).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international