Альбомы «Прэс-фота Беларусі» затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

2012 2012-11-13T09:43:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daraszkevicz-i-hudzilin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фатографы Юлія Дарашкевіч і Сяргей Гудзілін падчас прэзентацыі "Прэс-фота Беларусі"

Фатографы Юлія Дарашкевіч і Сяргей Гудзілін падчас прэзентацыі "Прэс-фота Беларусі"

42 асобнікі за 2011 год вынялі для экспертызы на мытным пункце «Каменны лог».

Пра гэта фатограф і арганізатар конкурсу «Прэс-фота Беларусі» Юлія Дарашкевіч паведаміла ў Фэйсбуку.

У інтэрв'ю "Радыё Свабодзе" Дарашкевіч адзначыла: «Мытнікі паглядзелі, што ў альбоме ёсць фотаздымкі, і вырашылі альбомы выняць, каб праверыць, ці няма там якой інфармацыі, якая шкодзіць беларускай дзяржаве».

Юлія Дарашкевіч кажа, што гэтыя альбомы былі выдадзены цалкам легальна і ўсе мыты на іх даўно сплачаныя.

«Мы трымаем пэўную колькасць альбомаў за мяжой, бо часта арганізоўваем там выставы. Мы казалі мытнікам, што дакументы на ўвоз гэтых альбомаў у Беларусь ужо ёсць у іх базе, але яны не змаглі ў сябе гэта пацвердзіць».

Альбомы «Прэс-фота Беларусі» ўжо аднойчы вымаліся для экспертызы два гады таму. Іх вярнулі праз месяц.

«Прэс-фота Беларусі» — гэта адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Ён праводзіцца штогод.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international