Парычы: вярнуць дзяцей у сям'ю

2012 2012-11-07T14:46:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeci-kruyda.jpg

600 подпісаў у падтрымку шматдзетнай маці, у якой адабралі 5 прыёмных дзяцей, сабрала міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Добрая воля”.

Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Савет міністраў і Адміністрацыю прэзідэнта. На думку старшыні ГА “Добрая воля” Леаніда Скарабагатага, шанец, што дзяцей вернуць у сям’ю, яшчэ застаецца:

- Калектыўныя звароты грамадзян разглядаюцца з выездам на месца. Мы будзем прасіць, каб выязджала абласная адміністрацыя і камісія з Мінска і разглядалі справу на месцы. Калі яны будуць разглядаць справу ў Мінску, то дадуць адпіску. Яны ўжо зубы з'елі на адпісках. Але калі яны прыедуць і збяруцца жыхары Парычаў на разгляд гэтай справы, то ёсць шанец на тое, што ўсё будзе так, як трэба.

Збор подпісаў працягваецца на сайце арганізацыі “Добрая воля”. 5 прыемных дзяцей былі забраны з сям’і Надзеі Дударэнкі з Парычаў (Светлагорскі раён) пасля яе скаргі, што настаўніца б'е дзяцей у школе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international