Шведская Östgruppen рыхтуе новы «плюшавы дэсант»

2012 2012-11-07T13:16:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shved-desant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу, 10 лістапада, шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen правядзе акцыю «Плюшавы дэсант-2». Мішкі з патрабаваннямі выканання правоў чалавека адправяцца ў Беларусь. Гэтыя мішкі «ўляцяць» у Беларусь цалкам легальна - у бандэролях. Адрасатамі-атрымальнікамі з'яўляюцца беларускія дзяржчыноўнікі і палітыкі з «чорнага спісу» ЕС.

- Калі 800 шведскіх мішак летам «заляцелі» у Беларусь, Лукашэнка быў раз'юшаны і папракаў у тым, што яны незаконна перасеклі мяжу дзяржавы. Іх затрымлівалі і вазілі ў аддзяленні міліцыі. Таму мы збіраемся даслаць мішак ў бандэролях, але зноў - з патрабаваннямі выканання правоў чалавека, асабліва свабоды сходаў і асацыяцый, проста Лукашэнку і яго сябрам, - кажа Марцін Уггла, старшыня Östgruppen. - У Швецыі летняя акцыя выклікала даволі шмат крытыкі, а ў Беларусі яна была сустрэтая пазітыўна многімі актывістамі. Мы сваёй акцыяй хочам выказаць сваю падтрымку беларусам, якія працуюць на дэмакратызацыю сваёй краіны.

Акцыя будзе праводзіцца ў з цэнтры Стакгольма 10 лістапада, пачатак у 12:00. Удзельнікі прывязуць з сабой мішак, а арганізатары дадуць ім адрасы атрымальнікаў з Беларусі.

 

 

Фота: http://www.studiototal.se/teddybears/

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international