Марына Адамовіч: Статкевіча ізалююць, бо не могуць зламаць

2012 2012-11-06T15:04:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Магілёўскай турме экс-кандыдата ў прэзідэнты трымаюць ва ўмовах СІЗА.

Нагадаем, што палітвязня перавялі са Шклоўскай калоніі ў Магілёў, дзе ён павінен утрымоўвацца ва ўмовах турмы.

Па словах жонкі, Статкевічу хочуць стварыць такія ўмовы, як быццам яго ўсе забыліся. Ён ні разу не атрымаў ніводнай перададзенай яму газеты, брашуры ці кнігі.

Таксама палітвязню не даюць наведваць царкву і сустракацца са святаром. Па словах Адамовіч, апошні раз ён быў у святара на праваслаўны Вялікдзень. З тых часоў Статкевіча больш ні разу да святара не выводзілі.

Нагадаем, што Статкевіч — апошні з арыштаваных экс-кандыдатаў у прэзідэнты 2010 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства