Намеснік старшыні КХП-БНФ: Масавасць Дзядоў стане адказам «Бульбашъ-Холу»

2012 2012-10-25T20:00:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzjady.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 кастрычніка Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ арганізоўвае ў Мінску шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў — Дзяды. Ці будуць нейкія асаблівасці ў сённяшнім святкаванні Дзядоў у сувязі з будаўніцтвам каля Курапатаў забаўляльна-рэстараннага комплекса «Бульбашъ Хол»? Гэтае пытанне "Радыё Свабода" адрасавала намесніку старшыні КХП-БНФ Юрасю Беленькаму.

«Праз Курапаты часам, як праз прызму, мы можам бачыць, як пераламляецца і свядомасць нашага грамадства. Часам Курапаты выпрабоўваюць, гэта як лакмусавая папера, - кажа палітык. - З'яўленне гэтай пабудовы не ёсць нечаканасцю. Сама гэтая пабудова, па вялікім рахунку, не шкодзіць Курапатам, бо не парушаныя тыя нормы, якія закладзеныя ў зоне рэгулявання. Гаворка пра іншае — чым будзе напоўненая гэтая пабудова і якая форма яе ў выглядзе той шыльды, якую мы абмяркоўваем. Беларусам напярэдадні Дзядоў кінулі пальчатку, зрабілі выклік. Таму я ў дадзенай сітуацыі рэкамендаваў бы ўсім праявіць вытрымку і годна правесце шэсце і мітынг на Дзяды.Пры гэтым колькасць людзей, якія прыйдуць на шэсце, і стане адказам на гэты выклік. Таму я б сказаў так: давайце пакажам, што мы — нацыя, што мы можам салідарна даваць адпор такім знявагам. А дзеля гэтага прыходзьце на Дзяды».

У інтэрнэце таксама з'явілася ан-лайн петыцыя за збор подпісаў пад зваротам да старшыні Мінскага аблвыканкаму, міністра культуры і генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем спыніць будоўлю «Бульбаш-холу» на месцы пахавання дзясяткаў тысяч беларусаў, расстраляных сталіністамі ў Курапатах.
Падпісаць пэтыцыю можна па спасылцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international