Маладым Хрысціянскім Дэмакратам адмовілі ва ўсіх памяшканнях для з'езду

2012 2012-10-25T19:42:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bxd_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб'яднання "Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты" адмовілі ва ўсіх 14-і памяшканнях, на якія МХД падавала
заўякі для правядзенне свайго ўстаноўчага зьезду 3 лістапада.

Прэс-служба БХД інфармуе, што амаль ува ўсіх адмовах напісана, што ў гэты дзень памяшканні будуць
занятыя. Пры гэтым у Доме афіцэраў нават не пазначылі прычыну адмовы.

"Ніхто і не чакаў, што нам дадуць памяшканне для правядзенне з'езду.
Мы толькі пачынаем працэс рэгістрацы, а ўлады ўжо паказваюць, што мы
ўяўляем для іх небяспеку, і нават адмаўляюць у вылучэнні памяшкання",
- адзначыла лідар МХД Марына Хоміч.

Разам з тым, яна паведаміла, што з'езд усё адно адбудзецца 3 лістпада.
Адрэса памяшкання, у якой ён пройдзе, будзе абвешчана на наступным тыдні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international