Бяляцкі: “Не складайце рукі, бо пад ляжачы камень вада не цячэ”

2012 2012-10-15T11:54:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-list-bial.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімцу Алесю Масюку, які ад імя сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл павіншаваў Алеся Бяляцкага з юбілеем, прыйшла паштоўка ад зняволенага праваабаронцы. Алесь Масюк дасылаў Бяляцкаму паштоўку з выявамі сяброў антыбальшавіцкай арганізацыі “Чайка”, якія былі рэпрасаваны ў 1940-х гадах, а Алесь Бяляцкі адказаў з турмы паштоўкай з выяваю Якуба Коласа. Паштоўка з Бабруйска ў Слонім ішла амаль тры тыдні. На паштоўцы праваабаронца напісаў: “Дзякуй за віншаванне, вельмі добрая паштоўка са слонімскімі патрыётамі. Вось ім было сапраўды цяжка і перспектывы сумнеўныя, а ў нас — усё лепей. Таму — не складайце рукі, бо пад ляжачы камень вада не цячэ. Жыве Беларусь! З павагаю, Алесь”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international