Бабруйск: Міхаіл Кавалькоў зноў не можа патрапіць на завод ТДіА

2012 2012-10-08T15:12:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalkoumihail.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску Міхаіл Кавалькоў

Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску Міхаіл Кавалькоў

Лідэр Свабоднага прафсаюза беларускага на ТДіА (завод трактарных дэталяў і агрэгатаў) паведаміў, што з 8 кастрычніка яму зноў заблакаваны пропуск у будынак заводу.

- Прайшло зусім мала часу з 29 жніўня, калі на завод прыязджала дэлегацыя са старшынёй гарвыканкама Дзмітрыем Бонахавым, намеснікам міністра прамысловасці Іванам Дземідовічам і іншымі чыноўнікамі. Тады дырэктар ТДіА Аляксандр Аграновіч заявіў, што для яго ўсе прафсаюзы роўныя і гэты канфлікт – проста асабістыя непаразуменні паміж мной і ім. І вось, праз месяц з нечым, мы зноў вярнуліся да старых праблем, - распавядае Кавалькоў.

Ён адзначае, што апошнім часам на прадпрыемстве зноў узмацніўся ціск на сябраў незалежнага прафсаюза. Ім не хочуць падвышаць разрады і заробкі, працягваць працоўныя кантракты.

- Новаспечаны ідэолаг, ён жа намеснік дырэктара па кадрах, Уладзімір Елісеенка раскідваецца гэтымі кадрамі, не цэніць вопытных работнікаў, - сцвярджае Міхаіл Кавалькоў. - Менавіта ён прымае рашэнні па звальненні і не лічыць прыярытэтнымі вопыт і высокую кваліфікацыю спецыялістаў. Такая легкадумнасць адмоўна ўплывае на якасць прадукцыі. Ён, дарэчы, спрабаваў перацягнуць людзей на свой бок і “па-добраму”: абяцаў за выхад з СПБ падарыць кожнаму па пляшцы шампанскага на Новы год. Першы намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Уладзімір Кісель таксама прымушаў работнікаў склада збыта выходзіць з незалежнага прафсаюза. І гэта ў той час, як на зводзе гніе 200 трактароў і каля дзесяці тысяч колаў, якія нават даводзіцца перафарбоўваць з часам, бо ляжаць пад адкрытым небам. Дык лепш бы гэты начальнік ставіўся так адказна да сваёй працы, як да спробы разваліць наш прафсаюз.

Лідэр незалежнага прафсаюза адзначае, што дырэктар завода Аляксандр Аграновіч з сённяшняга дня знаходзіцца ў адпуску. Можна меркаваць, што Уладзімір Елісеенка і іншыя падначаленыя сваімі дзеяннямі падводзяць дырэктара, які месяц таму казаў, што нічога не мае супраць незалежнага прафсаюза. А пакуль Кавалькову даводзіцца ісці вырашаць пытанне з пропускам у гарвыканкам. Нагадаем, што сёлета яму ўжо даводзілася звяртацца з аналагічнай праблемай у суд - і менавіта па рашэнні суда пропуск быў разблакаваны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international