Палітвязень Алесь Бяляцкі змешчаны ў штрафны ізалятар

2012 2012-09-27T21:18:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Адміністрацыя Бабруйскай папраўчай калоніі №2 па свойму “павіншавала” вядомага праваабаронцу, старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага з ягоным 50-годдзем: сёння стала вядома, што палітвязня змясцілі ў штрафны ізалятар (ШЫЗА). Гэта здарылася напярэдадні юбілею, які прыпадае на 25 верасня.

Праваабаронцы з трывогай адзначаюць, што апошнім часам ціск на зняволенага старшыню ПЦ "Вясна" значна ўзмацніўся.

Прысуджаны да зняволення ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму на чатыры з паловай гады, Алесь Бяляцкі з сакавіка па чэрвень 2012 г. атрымаў тры спагнанні, якія ўключаюць пазбаўленне чарговага доўгага спаткання (з двух, прадугледжаных на працягу года). На падставе гэтых трох спагнанняў Алесь у канцы чэрвеня 2012 г. прызнаны злосным парушальнікам устаноўленага парадку адбыцця пакарання. Гэта перакрэсліла магчымасць прымянення да яго Закона «Аб амністыі», прынятага ў 2012 г., а таксама пацягнула змяншэнне штомесячнага памеру грашовых сродкаў на асабовым рахунку, якія можна расходаваць на набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці, з 5 да 1 базавай велічыні (з 500 000 да 100 000 беларускіх рублёў).

Яшчэ два спагнанні ўжытыя да Алеся Бяляцкага ў жніўні 2012г.: пазбаўленне чарговай прадуктовай перадачы (з двух прадугледжаных на працягу года) і пазбаўленне чарговага, ужо кароткатэрміновага, спаткання (таксама з двух прадугледжаных на працягу года).

У дзень 50-гадовага юбілею Алеся Бяляцкага былы зняволены Бабруйскай калоніі і былы «хімік» паведаміў Паўлу Севярынцу пра ціск, які чыніць на Бяляцкага адміністрацыя калоніі. Ён распавёў, што там Алесю вельмі цяжка, што да яго нават цяжка наблізіцца. Тых, хто да яго падыходзіць і размаўляе, пасля "вылоўліваюць" і асобна размаўляюць з імі ў атрадзе. Яго самога ціснуць, чапляюцца да яго па кожнай драбязе, і, канечне, там жыццё пад заўсёдным ціскам. Ён кажа, што ўсе разумеюць, што Алесь "мужык", што ён стаіць за праўду, але вымушаныя яго абыходзіць, бо будзе дрэнна і яму і ім.

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч згадаў у інтэрв'ю для Радыё Свабода, што ў апошнім лісце Бяляцкі напісаў дзіўны сказ: «Сёньня я прысьніў дзіўны сон: шэрага папугая, якога я зьняў з дрэва і ён сказаў, што яго завуць кіча (на жаргоне гэта азначае ШЫЗА). Што б гэта значыла? Відаць, што я хутка адпраўлюся на кічу (ШЫЗА)».

Па непацверджаных дадзеных, якія атрымала інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Платформа” Алесь Бяляцкі быў змешчаны ў ШІЗА напярэдадні свайго юбілею.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international