Міжнароднаму грамадскаму аб’яднанню “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” пагражае ліквідацыя

2006 2006-12-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла БелаПАН старшыня савета ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, аб`яднанне атрымала адказ Менскага гаспадарчага суду, у якім змешчаная матывіровачная частка рашэння суду ад 12 снежня. Тады суд адмовіў прадпрыемству “Мінская спадчына” у пазове аб скасаванні дамовы арэнды з "Бацькаўшчынай". Як адзначана ў матывіровачнай частцы дакумента, рашэнне адмовіць у скасаванні дамовы аб арэндзе прынятае на той падставе, што сама дамова прызнаная несапраўднай.

Адсутнасць дамовы арэнды цягне за сабою пазбаўленне арганізацыі юрыдычнага адрасу, што можа прывесці да анулявання юрыдычнай рэгістрацыі і ліквідацыі "Бацькаўшчыны".

"Зараз мы праводзім кансультацыі з юрыстамі і выпрацоўваем стратэгію і тактыку сумесных дзеянняў", – сказала А.Макоўская.

Трэба адзначыць, што яшчэ ў 1992 годзе ўрад Беларусі прыняў пастанову аб садзейнічанні аб`яднанню "Бацькаўшчына", паводле якога памяшканне па адрасе вул. Рэвалюцыйная, 15 у Менску вылучалася аб`яднанню ў арэнду тэрмінам на 25 гадоў. Па меркаванні кіраўніцтва "Бацькаўшчыны", для скасавання дамовы няма ніякіх падстаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international