Горадня: сябры АГП праз суд дамагаюцца рэгістрацыі кандыдатаў

2006 2006-12-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»



Радыё Свабода паведамляе, што На Гарадзеншчыне прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі скаргі ў суд на тое, што выбарчыя камісіі адмовіліся рэгістраваць трох партыйцаў. Тым часам адмову ў задавальненьні скаргі адносна нерэгістрацыі на абласных выбарах атрымаў сябра Партыі камуністаў беларускай.

Старшыня абласной арганізацыі АГП Юры Істомін зазначае, што яны атрымалі на сваю скаргу адмоўны адказ з абласной камісіі адносна рэгістрацыі двух намесьнікаў старшыні партыі — Раманчука й Чырвоненкі, а таксама спадара Ўласевіча з Астравецкага раёну. Таму цяпер падалі скаргі ў абласны суд.

Юры Істомін гаворыць, што Ўладзімера Чырвоненку не зарэгістравалі толькі на той падставе, што ён не жыве там, дзе прапісаны. Хаця гэтым ён не парушыў заканадаўства.

Удзельнічаюць у выбарчай кампаніі два прадстаўнікі АГП — Юры Істомін і Зьміцер Слуцкі, абодва балятуюцца ў гарадзенскія абласны і гарадзкі саветы адначасова.

Дэпутат Мастоўскага раённага савету, сябра ПКБ Аляксандар Пудаўкін меўся ўдзельнічаць у выбарах адразу ў сельскі, раённы і ў абласны саветы. Але ў раённы й абласны яму не дазволілі балятавацца. Шэсьць сотак зямлі каля яго дому служба інвэнтарызацыі падзяліла на тры часткі, і ў выбарчай камісіі сказалі, што ён цяпер валодае трыма ўчасткамі зямлі, а не адным, як пазначыў у дэклярацыі аб маёмасьці.

Ад Партыі камуністаў беларускай удзельнічаюць у выбарчай кампаніі яшчэ два чалавекі: Віктар Герасімчык — у Гарадзенскі аблсавет і Анатоль Барысавец — у Слонімскі раённы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international