Міліцыя ўварвалася ў кватэру кандыдата ў дэпутаты гарсавету г. Пінску Юрыя Бехцерава

2006 2006-12-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 20 сьнежня ў Пінску міліцыянты і людзі ў цывільным уварваліся ў кватэру кандыдата ў дэпутаты гарадзкога Савету Юры Бахцерава. Радыё Свабода паведамляе, што

На вуліцы імя Урыцкага Пінску было ўжо цёмна, калі міліцэйскія машыны пад’ехалі да дому нумар 31. Людзі ў форме пачалі грукаць у дзьверы кватэры сябра партыі БНФ, зарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты Пінскага гарсавета Юрыя Бахцерава.

Ператрус у кватэры кандыдата ў дэпутаты Пінскага гарсавету Юрыя Бахцерава доўжыўся больш як тры гадзіны. У 22.40 міліцыянты забралі хатні архіў, а таксама сьпіс з подпісамі выбарцаў і агітацыйныя матэрыялы, падрыхтаваныя да мясцовых выбараў. Са словаў Юрыя Бахцерава, сьведкі ператрусу, якіх прывозілі міліцыянты --з імі і зьехалі. Гаспадару кватэры не паведамілі нават іх прозьвішчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international