Беларускія ўлады адпомсьцілі падляскаму ваяводзе за падтрымку непрызнанага Саюзу палякаў

2006 2006-12-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарговы дыпляматычны скандал паміж Польшчай і Беларусьсю разгарэўся ўчора з прычыны затрыманьня беларускімі памежнікамі на пераходзе Брузгі падляскага ваяводы Яна Дабжынскага, які вяртаўся з Гародні ў Беласток на аўтамабілі генэральнага консула Анджэя Крэнтоўскага.

Дабжынскі наведаў Гародню па запрашэньні генэральнага консула Польшчы ў Гародні і спаткаўся зь мясцовымі палякамі на перадкаляднай вечарыне. Прыкрым здарэньнем для падляшскага ваяводы сталася ягонае затрыманьне на беларуска-польскай мяжы.

Беларускія памежнікі, спасылаючыся на невядомую пастанову Савету Міністраў Беларусі, пратрымалі Дабжынскага тры з паловай гадзіны, нягледзячы на наяўнасьць у яго дыпляматычнага пашпарту. Аднак, каля 22 гадзіны Дабжынскі пераехаў мяжу.

На думку актывістаў непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі (СПБ), затрыманьне ваяводы Дабжынскага – гэта дробная помста за падтрымку актывістаў СПБ на чале з Анжалікай Борыс, паведаміла Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international