Баранавіцкі актывіст Віктар Сырыца знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку па падозраньню ў захаваньні баявых патронаў

2006 2006-12-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша, каля 17 гадзінаў скончыўся вобшук у кватэры старшыні мясцовага аддзяленьня ТБМ, звольненага выкладчыка юрыдычнага каледжу Віктара Сырыцы.

Вобшук, санкцыянаваны намесьнікам пракурора г. Баранавічы сп.Бесанам нібыта на падставе скрадзенай жаночай сумкі, праводзіўся пад кіраўніцтвам маёра Судніка трыма міліцыянтамі і трыма людзьмі ў цывільным. Чаму скрадзеную жаночую сумку шукалі ў кватэры грамадзкага актывіста, невядома.

У выніку татальнага вобшуку нібыта была знойдзена скрынка з 20 баявымі патронамі, што запісана першым пунктам ў пратаколе. Акрамя таго міліцыянты канфіскавалі стары і новы кампутары, а таксама іншыя інфармацыйныя носьбіты: дыскеты, дыскі. Спадара Сырыцу для далейшага разьбіральніцтва даставілі ў мясцовы пастарунак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства