У кватэры старшыні Баранавіцкага гарадзкога аддзяленьня Таварыства беларускай мовы адбываецца незаконны вобыск. Міліцыянты падкінулі патроны

2006 2006-12-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ "Вясна", зараз у кватэры грамадзкага дзеяча  г.Баранавічы  старшыні мясцовага аддзяленьня ТБМ Сырыцы Віктара Антонавіча адбываецца вобшук. Ё пасьпеў паведаміць толькі тое, што ўдзень стала  кепска ягонай цешчы, і родныя выклікалі "хуткую дапамогу". Разам з дактарамі  ў кватэру ўвайшлі супрацоўнікі міліцыі і пачалі праводзіць вобыск. У шафе пад бялізнай яны нібыта знайшлі патроны. Паколькі гаспадар кватэры ня ведае, адкуль яны маглі там узяцца, то мяркуе,  што іх падкінулі самі міліцыянты. Такім чынам, напярэдадні мясцовых выбараў улада ўзмацняе ціск на дэмакратычных актывістаў, магчыма, будзе заведзеная чарговая крымінальная справа ў дачыненьні да прадстаўніка апазіцыі.

Нагадаем, што год назад Віктар Сырыца быў звольнены з пасады выкладчыка Баранавіцкага вышэйшага эканоміка-юрыдычнага каледжу за арганізацыю сустрэчы студэнтаў гэтай навучальнай установы з адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандрам Мілінкевічам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international