Слуцк: Аляксандру Солапу адмовілі ў рэгістрацыі па «маральна-этычных меркаваннях»

2012 2012-08-29T15:27:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/solap-sluck.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Солап

Аляксандр Солап

ЦВК не задаволіў скаргу незарэгістраванага дэпутатам па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 Аляксандра Солапа. Юрыдычных падстаў для адмовы ў рэгістрацыі не было. Цэнтрвыбаркам прыняў гэтае рашэнне “па маральна-этычных меркаваннях”.

Нагадаем, раней акруговая камісія адмовіла ў рэгістрацыі прадстаўніку грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Аляксандру Солапу, прызнаўшы несапраўднымі 62 подпісы з 360 правераных.

Як распавёў Аляксандр Солап, на паседжанні ЦВК 29 жніўня, адбыўся скандал.

- Праверка ЦВК выявіла, што з 62 подпісаў, прызнаных акруговай камісіяй несапраўднымі, такіх толькі 9, і падстаў для адмовы мне ў рэгістрацыі няма. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў у прысутнасці журналістаў, што ён кожны дзень атрымлівае лісты з просьбамі “не рэгістраваць Солапа, таму што ён злачынец”. Я абурыўся. Сказаў, што магу падаць дакументы, што не судзімы, і што я сумленны чалавек. Судзімасць з мяне знята.

Ярмошына прапанавала паставіць пытанне на галасаванне і не рэгістраваць мяне па маральных прынцыпах. Усе прысутныя пачалі абурацца, маўляў, маральныя прынцыпы не з'яўляюцца законам, мы тут усе юрысты ...

Не дачакаўшыся рашэння ЦВК, Аляксандр Солап пакінуў паседжанне Цэнтрвыбаркама.
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international