viasna on patreon

Бабруйск: У сваім радыё- і тэлевыступе Мацвей Хатары заклікаў бабруйчан байкатаваць выбары

2012 2012-08-24T19:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hatary-macvej-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра АГП, зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты па Ленінскай выбарчай акрузе Мацвей Хатары сёння запісваў свой выступ для радыё і тэлебачання.

Сябра яго ініцыятыўнай групы і бабруйскі лідэр АГП Віктар Бузінаеў адзначыў, што запіс прайшоў нармальна "калі, натуральна, выступ не парэжуць".

- На тэлебачанні нам сказалі, што адзняты матэрыял яны яшчэ павінны адправіць у выбарчую камісію, і там павінны вырашыць, пускаць яго ў эфір, ці не, - адзначыў Віктар Бузінаеў. - Па сутнасці, у выступе ўсё было ў межах партыйнай праграмы, выказвалася наша меркаванне наконт гэтага "выбар-шоў".

Таксама ў выступе Мацвей заклікаў бабруйчан не ісці галасаваць. Малады кандыдат кажа, што ён за "байкот гэтых выбараў дзеля свабодных выбараў". 

Ініцыятыўная група адзінага бабруйскана дэмакратычнага кандыдата плануе адзняць падобны зварот самастойна і распаўсюдзіць яго праз незалежныя СМІ.

Калі выступ Мацвея Хатары пройдзе цэнзуру, яго можна будзе ўбачыць на канале "Беларусь-2", 27 жніўня, з 19.05 да 19.20.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства