Кіраўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Аляксандар Кашкевіч выказаў “свой смутак і пратэст” супраць высылкі польскіх ксяндзоў і манашак

2006 2006-12-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нядзелю, 10 сьнежня, у каталіцкіх храмах Гарадзеншчыны зачытвалася пасланьне да сьвятарства і вернікаў біскупа Аляксандра Кашкевіча. Яно датычыць высылкі ўладамі сямі польскіх ксяндзоў і пяці манашак, якім не дазволілі застацца працаваць у Беларусі на наступны год.

Біскуп Аляксандар Кашкевіч зазначае, што тысячы вернікаў зьвярнуліся да ўладаў з просьбай перагледзець рашэньне адносна высылкі польскіх ксяндзоў і манашак, але яно засталося правамоцным. Аляксандар Кашкевіч падрэсьлівае, што сам ён, як кіраўнік Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, некалькі разоў зьвяртаўся да ўладаў з просьбай адмяніць гэтае рашэньне. Не атрымаў ён адказу і з адміністрацыі прэзыдэнта РБ. Кашкевіч: "Улада ў касьцёле, згодна з правам усеагульнага касьцёлу, належыць біскупу. Заканадаўства нашай краіны таксама пакідае дыяцэзіяльнаму біскупу свабоду выбару пры запрашэньні на працу грамадзянаў іншых краінаў. Таму зьнешняе ўмяшаньне ў правамоцную дзейнасьць дыяцэзіяльнага біскупа зьяўляецца парушэньнем закону і парушэньнем свабоды касьцёлу".

Аляксандар Кашкевіч у зьвязку з адмовай з боку ўладаў ды іхняй прапановай запрасіць на працу іншых сьвятароў выказвае “свой смутак і пратэст” і заклікае сьвятарства і вернікаў маліцца ў спадзяваньні, што сем польскіх ксяндзоў і пяць манашак застануцца працаваць у Беларусі, паведаміў hrodna.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international