Судовыя выканаўцы канфіскавалі маёмасьць рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК)

2006 2006-12-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў БелаПАН, маёмасць была апісаная ў выкананне рашэння Вышэйшага Гаспадарчага суду (ВГС) па справе па падаткаабкладанні сродкаў, якія былі атрыманыя ў рамках праграмы ТАСІС.

Прэс-служба БХК адзначае, што пастанова прэзідыўма ВГС супярэчыць іншаму працэсуальнаму дакументу – рашэнню следчага Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю аб спыненні крымінальнай справы, які пацвярджае, што службовыя асобы БХК не павінны выплачваць падаткі па спрэчных грашовых сумах.

1 лістапада Гаспадарчы суд Менска пастанавіў канфіскаваць частку маёмасці БХК на суму 255 тысяч рублёў. Канфіскаваная маёмасць пайдзе ў рахунак аплаты 160 млн. рублёў штрафу і падатковых запазычанасцяў.

Нагадаем, што яшчэ ўлетку 2004 года Гаспадарчы суд Менска зняў з БХК абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў па сродках, якія задзейнічаныя ў рамках праграмы ТАСІС. Аднак гэтае рашэнне апратэставаў намеснік старшыні ВГС Яўген Смірноў. У снежні 2004 года прэзідыўм Вярхоўнага суду задаволіў яго пратэст і абавязаў БХК выплаціць падаткі і штрафныя санкцыі ў суме, эквівалентнай прыкладна 75 000 даляраў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international