БЕЛТА прасоўвае прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах з Віцебшчыны

2012 2012-08-09T12:08:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belta-sajt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рубрыцы "Мнения" ад пачатку жніўня  з'явіліся  ўжо два матэрыялы, прысвечаныя двум асобам, ахвотным балатавацца ў Віцебскай вобласці . У абодвух артыкулах гаворыцца пра дасягненні у прафесійнай і грамадскай дзейнасці  вядомага спартсмена Вадзіма Дзевятоўскага, які збірае подпісы за сваё вылучэнне на кандыдата ў Наваполацку, і тэлежурналіста Аляксея Міхальчанкі, які вырашыў балатавацца ў Полацку.

Паводле аўтара, прозвішча якога БЕЛТА на ўказвае, спартсмэн-легкаатлет, вядомы ў тым ліку і як удзельнік допінгавага скандалу падчас Пекінскай алімпіяды 2008 года, выкарыстоўвае сустрэчы падчас збору подпісаў як дэпутат гарсавету і старшыня гарадской арганізацыі  РГА "Белая Русь".

"Вадзім Дзевятоўскі стала трымае сувязь са сваёй ініцыятыўнай групай, і пытанні, што ўзнікаюць ў жыхароў, "бярэ на заметку", каб дапамагчы іх вырашыць",  – піша БЕЛТА. А сам  прэтэндэнт на месца ў Парламенце  не прапускае магчымасці  ўхваліць дзейнасць гарадской структуры грамадскага аб'яднання, якой кіруе: "Мой самы галоўны козыр – стаўленне людзей да таго, што мной ужо зроблена. За тры апошнія гады РГА "Белая Русь" арганізавала больш за 300 мерапрыемстваў, якія так ці інакш закранулі ўсіх жыхароў Наваполацка – ад дзяцей у прытулку да адзінокіх пажылых людзей".

Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Яраслаў Берніковіч, які таксама збірае подпісы за сваё вылучэнне ў Наваполацкай выбарчай акрузе №25, лічыць такія публікацые не зусім чэсным піярам з боку інфармацыйнага агенцтва:

"У перадвыбарчай сітуацыі – гэта не зусім чэсны піяр, калі журналісты цытуюць клятвы Вадзіма Дзевятоўскага накшталт: "Я разумею, што быць дэпутатам – гэта велізарная адказнасць, няпростая ноша, але я магу і хачу прынесці карысць сваім землякам, свайму гораду і сваёй краіне". Каб БЕЛТА прадаставіла магчымасць выказацца і іншым прэтэндэнтам на ўдзел у выбарах, гэта было б аб'ектыўным і паслядоўным. А так – гэта выглядае як незаконная перадвыбарчая агітацыя. Асабіста я лічу, што ў любых спаборніцтвах трэба імкнуцца выйграць чэсна, інакш гэта проста "неспартыўна".

БЕЛТА змясціла і артыкул, прысвечаны Аляксею Міхальчанку. Тэлежурналіст вырашыў балатавацца ў родным Полацку, у адной акрузе з ім збірае подпісы за сваё вылучэнне Лідзія Сагідуліна, актывістка кампаніі "Гавары праўду" з Віцебска.

Міхальчанка, паводле БЕЛТА, ужо разважае пра перспектывы свайго дэпутацтва ў парламенце, хоць да выбараў яшчэ паўтары месяцы: "Парламентарый з досведам журналіста можа займацца не толькі пытаннямі масмедыя. Ісці менавіта ў камісію па СМІ, на мой погляд, абсалютна неабавязкова… Праца журналіста – гэта аналіз інфармацыі. Ва ўмовах тэлебачання даводзіцца вывучаць матэрыялы за гадзіны, а то й хутчэй, у галінах, з якімі ўвогуле не быў знаёмы да гэтага. Мяркую, гэта можа быць выкарыстана і пры вывучэнні заканадаўчых ініцыятываў".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international