Прадстаўнікі грамадзкасьці падтрымалі ініцыятыву пробашча менскага касьцёлу сьвятых Сымона і Алены ксёндза Ўладзіслава Завальнюка наконт стварэньня камітэту па барацьбе з нэанацызмам

2006 2006-12-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такое рашэньне прынятае па выніках паседжаньня круглага стала, які на мінулым тыдні адбыўся ў Менскім габрэйскім абшчынным доме ў зьвязку зь нядаўнімі актамі апаганьваньня нэанацыстамі сталічнага мамарыялу «Яма» памяці ахваряў Галякосту і будынку Ізраільскага культурна-інфармацыйнага цэнтру. Усім канфэсіям, дэнанімацыям і рэлігійным грамадам нацыянальных меншасьцяў прапанавалі ўзяць удзел у падрыхтоўцы ўстаноўчага паседжаньня камітэту.

Са словаў намесьніка старшыня Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб'яднаньняў і абшчынаў Якава Басіна, пытаньне ўзрастаньня пагрозы нэанацызму ёсьць адным з найбольш актуальных для ўсяго сьвету й для Беларусі ў паасобку. Як адзначыў спадар Басін у інтэрвію БелаПАН, беларускія ўлады не прызнаюць існаваньян ў краіне гэтай праблемы. Аднак падзеі апошняга часу сьведчаць пра іншае. Толькі ў лістападзе пагрозьлівымі антысэміцкімі й шавіністычнымі надпісамі апаганілі менскім Дом міласэрнасьці Беларускай праваслаўнай царквы, мэмарыял памяці ахваряў нацызму ў Берасьці й нацыянальны нэкропаль ахвяраў сталінізму ва ўрочышчы Курапаты. Гэтыя акты вандалізму выклікаюць трывогу ў прадстаўнікоў усіх канфэсіяў і нацыянальнасьцяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international