Партыя камуністаў Беларуская патрабуе спыніць ціск на яе членаў

2006 2006-11-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 лістапада кіраўніцтва Партыі камуністаў беларускай (ПКБ) зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з патрабаваньнем "спыніць свавольства" ў дачыненьні да членаў партыі.

Як паведамляе прэсавая служба ПКБ, Міністэрства юстыцыі праводзіць праверку сапраўднасьці зьвестак аб членах партыі. Гэтым займаюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў і работнікі выканкамаў.

Падчас праверкі на членаў партыі аказваюць псіхалагічны ціск, прапануюць даць пісьмовыя тлумачэньні, просяць прад'явіць партыйныя білеты з адзнакай аб выплаце партыйных складак, наведваюць іх па месцы працы, запрашаюць для гутарак у райвыканкамы, зазначаецца ў паведамленьні для прэсы.

Паводле зьвестак партыі, "такі парадак праверкі прапанаваны ў лістах управаў юстыцыі аблвыканкамаў, накіраваных у раённыя і гарадзкія выканаўчыя камітэты з прыкладаньнем сьпісаў членаў ПКБ".

Партыя камуністаў беларуская заяўляе, што такія дзеяньні парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама законы "Аб палітычных партыях" і "Аб міліцыі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international