Журналіста “Еўрарадыё” адпусцілі. Справу накіравалі на дапрацоўку.

2012 2012-07-26T16:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rugain.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Віталь Ругайн

Журналіст Віталь Ругайн

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядалася адміністрацыйная справа журналіста “Еўрапейскага радыё”  Віталя Ругайна, затрыманага 25 ліпеня і абвінавачанага ў брыдкаслоўі. Суддзя  – Таццяна Ткачова.

«Еўрарадыё» паведамляе, Віталя вызвалілі ў залі суда. Аднак справу не закрылі, а накіравалі на дапрацоўку -- міліцыянты маюць пяць дзён, каб знайсці доказы вінаватасці Ругайна. Калі знойдуць, то адбудзецца новае судовае паседжанне. Калі ж не -- справу закрыюць.

Абвяшчалася аб некалькіх перапынкаў падчас працэсу. Любая спроба трапіць у кабінет суддзі спынялася супрацоўнікамі міліцыі. Журналісты налічылі 7 міліцыянтаў, якія такім чынам удзельнічаюць у працэсе. Падчас разгляду справы былі апытаныя трое сведкаў-міліцыянтаў, якія затрымлівалі Віталя Ругайна. Падчас перапынку суддзя сыходзіла ў невядомым накірунку разам з намеснікам кіраўніка Цэнтральнага РУУС, чые падначаленыя затрымлівалі Ругайна і сведчылі супраць яго.

* * *

Затрыманьне журналіста адбылося  позна ўвечары 25 ліпеня на вуліцы Гарадскі Вал у раёне пажарнай часткі. Затрыманьне праводзіла група міліцыянтаў у цывільным і пасьля складаньня пратаколу адвезлі яго ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

У гэты дзень Віталю споўнілася 25 год.

Затрыманьне Віталя Ругайна калегі расцэньваюць як своеасаблівую помсту  міліцыі за рэпартаж з  мэтро, пад час якога  журналісты “Еўрарадыё”  прайшліся па станцыях метро з вялікай валізкай і на іх ахова метро не зьвярнула ўвагі.  Па вяртанні Ругайна з Літвы 24 ліпеня на памежным пераходзе Гудагай яго знялі зь цягніка і правялі поўны мытны дагляд. У Віталя забралі пашпарт, ноўтбук, але пасьля ўсё вярнулі і яго адпусцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international