Рагачоўская раёнка не называе зарэгістраваныя групы патэнцыйных кандыдатаў

2012 2012-07-23T18:34:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zlobin-farm-kamis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рагачоўская раённая газета “Свабоднае слова” паведаміла сваім чытачам пра рэгістрацыю дзвюх ініцыятыўных груп па сбору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, пры гэтым не называючы канкрэтных прозвішч і імёнаў. Яшчэ адной ініцыятыўнай групе ў рэгістрацыі сябры Рагачоўскай выбарчай акругі адмовілі.

Як удалося даведацца “Праваабаронцам за свабодныя выбары”, акрамя раней зарэгістраванай групы прадстаўніка “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча, па Рагачоўскай акрузе мае намер вылучыцца дэкан эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзіслаў Шчэпаў. Адмову атрымала ініцыятыўная група палітвязня Мікалая Статкевіча.

Што ж датычыцца Жлобіна, то тут патэнцыйнымі супернікамі прадстаўніка партыі “Справядлівы свет” Валерыя Рыбчанкі сталі старшыня Жлобінскага райвыканкама Леанід Апанасюк, а таксама прадстаўнік Беларускага металургічнага завода Ігар Чарняўскі і студэнт Зміцер Жарабкоў. Яшчэ аднаму з патэнцыйных кандыдатаў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы адмовілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international