Суд скасаваў частку папярэджаньня газеце “БДГ. Для служебного пользования“ (Радыё Свабода).

2003 2003-07-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вышэйшы гаспадарчы суд разгледзеў пазоў прадпрыемства “Марат”, якое выдае “Белорусскую деловую газету” і яе дадатак “Для служебного пользования”, з патрабаваньнем скасаваць папярэджаньне Міністэрства інфармацыі за артыкул Ірыны Халіп “Магічны крышталь”.

Там распавядалася пра судовыя справы былога супрацоўнікам менскага лікёра-гарэлачнага заводу “Крышталь” Андрэя Казекі ды ягонага бацькі — экс-прэзыдэнта канцэрну “Белдзяржхарпрам” Віктара Казекі, а дакладней пра махінацыі з удзелам фірмы “Афганвет”, што была створаная вэтэранамі афганскай вайны. Кіруе арганізацыяй беларускіх афганцаў Віктар Шэйман, ён жа генэральны пракурор Беларусі. А падставай для папярэджаньня газэце за артыкул “Магічны крышталь” стаў ліст за подпісам генпракурора.

Судзьдзя Валер Шобікаў запатрабаваў, каб прадстаўнікі газэты далі суду доказы праўдзівасьці апублікаваных зьвестак. Падпісаўшы дакумэнт пра тое, што яна папярэджаная аб крымінальнай адказнасьці за ілжывыя паказаньні, Ірына Халіп як сьведка заявіла:

(Халіп: ) “Віктар Рыгоравіч Казека распавёў мне пра тое, што інтарэсы фірмы “Афганвет” лабіюе непасрэдна генэральны пракурор Віктар Шэйман і што калі ён, Казека, прыйшоў у канцэрн “Белдзяржхарчпрам” і напісаў дзьве пастановы аб стварэньні тэндэрнай камісіі і аб скасаваньні ўсялякіх ільготаў, то бок аб адмене дадатковых пагадненьняў для “Афганвета”, у яго пачаліся буйныя праблемы. Яго выклікалі ў Савет Бясьпекі, яго выклікаў непасрэдна намесьнік старшыні КГБ Сьцяпан Сухарэнка і абсалютна адкрыта яму пагражаў. Сьцяпан Сухарэнка, паводле словаў Віктара Рыгоравіча Казекі, спасылаўся непасрэдна на ўсемагутнага генэральнага пракурора Віктара Шэймана”.

Спадарыня Халіп перадала суду копію заявы грамадзянскай жонкі Андрэя Казекі Тацяны Аляксейчык на імя начальніка ўправы КГБ па Менску й Менскай вобласьці. У гэтай заяве, далучанай да матэрыялаў справы, распавядалася пра невядомага чалавека, які патэлефанаваў спадарыні Аляксейчык пасьля арышту ейнага мужа ды прапанаваў паслугі дзеля таго, каб закрыць ягоную крымінальную справу.

(Халіп: ) “Ён сказаў, што прадстаўляе інтарэсы зусім іншых людзей — у гэтым выпадку толькі пасярэднік — і ўсяго толькі назваў ёй суму: 250 тысяч даляраў. Пры гэтым ён сказаў: 100 тысяч даляраў асабіста бярэ сабе Шэйман, астатнія раскідваюцца паміж сябрамі сьледчай групы”.

Выслухаўшы гэтыя паказаньні, судзьдзя Валеры Шобік прызнаў несапраўдным папярэджаньне Міністэрства інфармацыі ў той частцы, што ў артыкулах газэты “БДГ. Для служебного пользования” “фактычна апраўдваецца карупцыйная дзейнасьць былога кіраўніка “Белдзяржхарчпраму” Казекі В. і ягонага сына — начальніка аддзелу збыту РУП “Крышталь” Казекі А., а работнікі праваахоўчых органаў выстаўляюцца вымагальнікамі хабараў”. Гэтае абвінавачаньне з боку Мінінфарму было скасаванае, але ў астатняй частцы пазову супраць гэтага ведамства газэце суд адмовіў.

Папярэджаньне за тое, што ў разгледжаных артыкулах супрацоўнікі праваахоўчых органаў выстаўляюцца лабістамі камэрцыйных структураў, суд пакінуў у сіле.

Камэнтуючы гэтае рашэньне, прадстаўнікі прадпрыемства “Марат”, якое выдае “БДГ”, зазначылі, што фактычна суд не прызнаў беларускіх пракурораў лабістамі, але прызнаў іх вымагальнікамі хабару, што ёсьць значна больш сур’ёзным абвінавачаньнем.

Паводле судовага рашэньня, Міністэрства інфармацыі мусіць заплаціць прадпрыемству “Марат” 140 тысяч рублёў, каб кампэнсаваць дзяржаўнае мыта за зварот у суд. Але супрацоўнікі Мінінфарму пасьля суду сказалі, што такіх грошай іх ведамства ня мае, бо літаральна напярэдадні Пракуратура Беларусі знайшла ў іх шмат парушэньняў, за якія накладзеныя штрафы на суму каля 100 тысяч даляраў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international