Прадстаўніцтву IREX адмоўлена ў перарэгістрацыі. МЗС Беларусі запатрабаваў ліквідаваць гэты офіс не пазьней за 7 жніўня.

2003 2003-07-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вось што распавёў кіраўнік менскага офісу IREX Робэрт Артэга ў інтэрвію Радыё Свабода: “Мы атрымалі ліст зь Міністэрства замежных справаў сёньня (7 ліпеня) раніцай. Гэты ліст быў падпісаны намесьнікам міністра Герасіменкам. У лісьце гаворыцца, што яны адхілі наш запыт наконт перарэгістрацыі офісу ды што яны загадваюць нам закрыцца да 7 жніўня. Мы зьбіраемся абскардзіць гэты загад у Вышэйшы гаспадарчы суд, куды мы можам гэта абскардзіць. Паглядзім, што скажа суд. Мы будзем спрабаваць падаць скаргу як мага хутчэй”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства