Гродзенскі гарвыканкам адмовіў прадстаўнікам грамадскіх арганізацый у святкаванні Бітвы пад Грунвальдам.

2003 2003-07-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адмове за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Валянціна Ляонава гаворыцца, што мост паміж Старым і Новым замкам, дзе планавалася правесці частку святкавання, знаходзіцца ў аварыным стане, таму праводзіць там масавыя мерапрыемствы небяспечна.
Старшыня Гродзенскай гарадской рады “БНФ Адраджэнне” Аляксандр Міхальчык, старшыня “Саюзу палякаў на Беларусі” Тадэвуш Кручкоўскі і старшыня Гродзенскага ГА літоўцаў у Беларусі “Тэвіне”Альгіс Дзяргінчус падалі заяву на правядзенне святкаванняў яшчэ месяц таму. Яны планавалі пачаць святочныя мерапрыемствы 13 ліпеня ля Каложы, а потым прайсці да помніка Вітаўту на замкавай гары.
- Гэта чыста фармальная адмова, - абураецца намеснік старшыні Саюзу палякаў Юзэф Пажэцкі. – Мы маглі дамовіцца, правесці мерапрыемства ў іншым месцы. Бітва пад Грунвальдам такая значная падзея, перамога некалькіх народаў!
Арганізатары святкавання плануюць абмеркаваць свае далейшыя дзеянні. Па словах спадара Пажэцкага польскамоўная газета “Глос з-над Немна”, заснавальніккам якой з’яўляецца Саюз палякаў, абавязкова надрукуе пра гэта матэрыял.
Бітва пад Грунвальдам – адна з важнейшых падзей у нашай гісторыі .15 ліпеня 1410 года аб’яднаныя сілы Вялікага княства літоўскага і Польскага каралеўства перамаглі Тэўтонскі ордэн. Перамога выратавала нашыя народы ад вынішчэння і спыніла нямецкія напады. На беларускую землю нага ўзброенага немца не ступала пасля гэтага 500 гадоў.
HRODNANEWS – рэгіянальны інфармацыйны сервіс
Алеся Сідлярэвіч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international