2 ліпеня намесьнік старшыні партыі БНФ “Адраджэньне”, прафесар Юры Хадыка аштрафаны за “непавагу да суда” на 1 базавую адзінку (14 тыс.беларускіх рублёў)

2003 2003-07-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, што з 16 чэрвеня да 1 ліпеня Ю.Хадыка знаходзіўся ў сьпецпрыёмніку разьмеркавальніку. 16 чэрвеня асобы ў цывільным (не прад’явіўшы ніякіх дакументаў) выцягнулі прафесара Юрыя Хадыку з асабістага аўтамабіля і сказалі, што павязуць у суд. Прафесра Ю.Хадыку адвезьлі ў суд Савецкага раёну г.Мінска да суддзі Аксаны Рэлява, якая паведаміла яму, што будзе разглядаць адміністратыўныя матэрыялы, складзеныя на Хадыку па артыкулу ”непавага да суда”. Юры Хадыка заявіў хадайніцтва пра ўдзел адваката. У сувязі з гэтым суддзя А.Рэлява перанесьла разгляд справы на 2 ліпеня. Але Ю.Хадыку не адпусьцілі, а адвезьлі ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік на вул. Акрэсьціна, таму што ў адносінах да яго ёсьць уступіўшая ў законную сілу пастанова суддзі Руслана Казадаева (таго ж суда Савецкага раёну) пра 15-ці сутачны адміністратыўны арышт за ўдзел 12 сакавіка ў сацыяльнай акцыі Народны марш “За лепшае жыцьцё”, дзе Хадыка выступіў і заклікаў усіх прыняць удзел у акцыі 25 сакавіка. Суддзя Казадаеў разгледзеў 19 траўня справу Хадыкі ў ягоную адсутнасьць, чым парушыў патрабаваньні Адміністратыўнага Кодэксу. І гэта адбылося ў апошні дзень двухмесячнага тэрміну, напрацягу якога можна было Хадыку прыцягнуць да адказнасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international