Учора, 1 ліпеня, вядомы ў Смаргоні праваабаронца Алесь Дзергачоў, сябар ГА “Правааборончы цэнтр “Вясна”, атрымаў загад за подпісам міністра юстыцыі В.Галаванава ад 25.06.03 №114, якім пазбаўлены ліцэнзіі на права аказання юрыдычных паслуг.

2003 2003-07-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагодай для прыняцця такога рашэння з’явіўся той факт, што пры чарговай праверцы дзейнасці ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама выявіла, што журнал уліку паслуг не пранумараваны, не прашыты і не замацаваны ўласным подпісам.
Акрамя таго, праверка ўстанавіла факт бясплатнага прадстаўніцтва А.Дзергачовым інтарэсаў грамадзян у судзе Смаргонскага раёна ў некалькіх грамадзянскіх справах, у той час як ліцэнзія дазваляла аказваць паслугі толькі суб’ектам гаспадарання.
Алесь лічыць, што пазбаўленне яго ліцэнзіі за бясплатную праваабарончую дзейнасць (за справаводства яе б не пазбавілі) пярэчыць артыкулу 62 Канстытуцыі. І гэта працяг кампаніі па абмежаванню менавіта праваабарончай дейнасці , якая ўжо некалькі гадоў вядзецца уладай на карысць манапаліста – адвакатуры, паслугі якой большасці насельніцтва не па кішэні.
Алесь Дзергачоў, г.Смаргонь, тэл.2-21-52

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international