Алена Захожая страціла прытомнасць на працоўным месцы

2006 2006-10-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза Алена Захожая была сёньня дастаўленая ў прыёмны пакой "Марзонаўскага" шпіталя г.Бабруйска. Жанчына, якая галадала ўжо 29 дзён, страціла прытомнасьць на працоўным месцы.

У дадзены момант аб стане Алены Захожай прэс-цэнтру Хартыі’97 стала вядома наступнае – у яе высокі артэрыяльны ціск, тахікардыя, зьмена ў міякардзе. Пасля мэдычнага агляду Алена Захожая была зьмешчаная ў палату №15 нефралгічнага адзяленьня шпіталя.

Нагадаем, што прафсаюзная актывістка праводзіць галадоўку з 3 кастрычніка. Жанчына патрабуе зарэгістраваць першасную арганізацыю Беларускага незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве ў органах мясцовай улады (для гэтага неабходна, каб ААТ "Белшына" надало пяршоўцы юрыдычны адрас, але наймальнік адмаўляецца гэта рабіць), выплаціць сябрам БНП прэміі і даплаты на аздараўленьне, якія ўжо атрымалі астатнія працаўнікі прадпрыемства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international